
Daloni
Дух Радзiмы
Информация отсутствует
- Происхождение
- Страна неизвестна
- Тип продукта
- Дрип-пакеты
- Степень обжарки
- —
- Обработка
- Ферментация
- Кислотность
- —
- Плотность
- —
- Оценка Q-грейдеров
- —
- Наличие
- В наличии
- Лот / ферма
- Дух Радзiмы
Описание
Кава, створаная беларусамі для беларусаў
Наш самы папулярны дрып-набор, створаны 24 ліпеня 2024 года. «Дух Радзімы» - гэта ўнікальнае спалучэнне спешалці кавы і беларускіх сімвалаў. Беларусы ацэняць нацыянальныя матывы ў выглядзе традыцыйнай музыкі, жывапісу, паэзіі, кухні, гісторыі, свят, прымет, лакальных жартаў і інш. З дапамогай гэтага набору вы зможаце на імгненне вярнуцца ў дзяцінства, прасякнуцца гісторыяй нашых продкаў, даведацца пра першую каву, прывезеную ў Беларусь, і не толькі... Кожны дрып-пакет - гэта асаблівы беларускі вайб з ідэальна прыдатнай кавай на смак і па сэнсе. Мы сабралі ў гэтым наборы 12 каларытных разнавiднасцей арабікi з розных краін, асаблівых апрацовак і ферментацый, смакавых профіляў і настрояў. Вы пазнаёміцеся як з класічнымі і высакароднымі гатункамі, так і з яркімі і незвычайнымі. Таксама для гэтага набору мы спецыяльна ўпершыню прывезлі каву з Емена (Чаму менавіта ён? Даведаецеся пакаштаваўшы). Кава ідзе з дабаўленнем азоту, што дазволіць ёй даўжэй заставацца свежай і духмянай. Колькасць дрып-пакетаў: 12 шт Колькасць кавы ў адным дрыпе: 12 г Тэрмін прыдатнасці: 6 месяцаў з даты вырабу